ГроднаРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSКДБ вяртае "пазычаную" маёмасьцьСупрацоўнікі Упраўлення КДБ па Гарадзенскай вобласьці забралі самаход у актывіста Звёнзку палякаў Анджэя Лісоўскага ў сувязі з тым, што на яго ўзбуджана крымінальная справа па кантрабандзе наркотыкаў. 29 кастрычніка 2006 года на кантрольна – прапускным пункце “Прывалкі”, што знаходзіцца на беларуска – літоўскай мяжы супрацоўнікі гарадзенскай рэгіянальнай мытні і дзяржбяспекі затрымалі аўтамабіль АУДЗІ, які належыць Анджэю Лісоўскаму і якім ён кіраваў. У самаходзе знаходзіліся пасажыры, сярод якіх была Анжаліка Борыс – старшыня непрызнаванага ўладамі Звёнзку палякаў. Лідары арганізацыі вярталіся з Вільні, дзе прымалі ўдзел у паседжанні агульнаеўрапейскай арганізацыі польскіх таварыстваў. Падчас вобшуку самахода мытнікі знайшлі ў люстэрку пакунак амфетаміна, што і стала падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы. У той час рада Звёнзку палякаў на Беларусі заявіла, што выпадак з наркотыкамі – палітычная правакацыя беларускіх уладаў. Праз паўгады самаход вярнулі гаспадару, але з яго знік новы акамулятар, які заменены на ўжываны. Акрамя гэтага, пашкоджана лабавое шкло і прабіта кола. Супрацоўнікі КДБ не выключаюць, што крымінальная справа супраць Анджэя Лісоўскага, як падазронага у кантрабандзе наркотыкаў можа быць спынена, але , не выключана, што яе заменяць справай па самаму факту знойдзенага ў аўтамабілі наркотыка. Як засведчыў следчы КДБ Алег Грынкевіч, следства можа цягнуцца ад трох да сямі гадоў. Негледзячы на тое, што шматлікія крыміналістычныя экспертызы ніякіх вынікаў не далі, Анджэй Лісоўскі знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе і мае статус падазронага ў здзяйсненні крымінальнага злачынства. Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |