ГроднаРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSЖывыя і памерлыя
Ева Азарка звярнулася з адпаведнай заявай у Гарадзенскі раённы аддзел унутраных спраў, выклікала на месца здарэння супрацоўнікаў праваахоўных органаў і дырэктара Гарадзенскага гарадскога ўнітарнага прадпрыемства грамадзянскага абслугоўвання Валера Апарцава. Міліцыянты ўзялі тлумачэнні ў сведкаў і паведамілі, што гэтай справай будуць займацца супрацоўнікі Гарадзенскай раённай пракуратуры. Дырэктар могілак Валер Апарцаў патлумачыў, што некалькі дзён таму да яго звярнуўся 72 – гадовы бацька памерлага з заявай, у якой папрасіў перанесці гроб сына ў іншае месца. Не высветліўшы, ці мае заяўнік згоду жонкі і дзяцей, кіраўнік дзяржаўнай установы даў загад на перанос астанкаў у іншае месца. Свае дзеянні ён абгрунтаваў тым, што згодна з правіламі утрымання мейсцаў пахаванняў на працягу 14 дзён можна праводзіць перазахоўванні. Тое, што без згоды жонкі памерлага такія дзеянні ажыццяўляць паводле закона забаронена Валер Апарцаў добра ведаў, але паверыў бацьку нябошчыка, які сцвярджаў, што жонка і дзеці не супраць гэтага. Ева Азарка лічыць, што дзеянні супрацоўнікаў могілак і асабіста Валера Апарцава пазазаконныя, а яна і яе дзеці панеслі вялікую маральную страту. Жанчына ўпэнена ў тым, што кіраўніцтва гарадзенскіх могілак здзекуецца не толькі над жывымі, але і над памерлымі. Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |