ГроднаРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSНа цеплаходзе музыка гучала...
Самы цікавы момант ва ўсёй экскурсіі – этап шлюзавання, які займае больш гадзіны. Праходзячы чатыры камеры шлюза “Немнова” з дапамогай паступаючай вады, цеплаход падымаецца на ўзровень 10 метраў, менавіта настолькі ўзровень вады ў канале вышэй, чым у Нёмане. Турыстычны цеплаход “Нёман” пабудаваны ў Пінску ў мінулым годзе, і гэта яго першае плаванне. Разлічаны на 50 мейсцаў, ён спраектаваны з улікам навігацыйных асаблівасьцей Аўгустоўскага канала. Акрамя яго, на працягу бягучага турыстычнага сезона падарожжа можна здзейсніць і на цеплаходзе “Вольга Соламава”, які разлічаны на 120 мейсцаў. Дзеля прыцягнення турыстаў рашэннем Гарадзенскага аблвыканкама 15 населеных пунктаў выключаны з тэрыторыі памежнай зоны, што дае магчымасьць без прад’яўлення пропуска наведваць ваколіцы Аўгустоўскага канала. Абсталяваныя ўсім неабходным хаткі даглядчыка могуць прымаць дзесяць чалавек кожная. Улічваючы тое, што на выходныя жадаючых адпачыць у запаветных мясцінах прыблізна 1000, тры хаткі не выратуюць сіітуацыю з адсутнасьцю сэрвіса, але дадуць мажлівасьць пэўнай колькасьці жадаючых адчуць пэўны камфорт. Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |