ГроднаРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSАэрадром адновіццаРамонтныя працы выконваюць спецыялісты першага інжынерна – аэрадромнага палка з горада Бабруйска. Дарэчы, гэты полк не толькі першы, але і адзіны на Беларусі, які ў стане ажыццявіць складаныя інжынерна – будаўнічыя працы на высокім узроўні. Патрэбнасьць аднаўлення лідскага аэрадрома насьпела даўно, але ў Міністэрства абароны не было сродкаў на рэканструкцыю вайсковага аб’екта. На дапамогу прыйшлі расейцы, якія прапанавалі сродкі ў абмен на выкарыстоўванне аэрадрома ў сваіх мэтах. Плануецца, што да 1 траўня будзе абноўлена ўзлётна – пасадачная паласа, пасля чаго на аэрадроме адновяцца палёты. Пакуль жа ўсе самалёты з Ліцкага аэрадрома перадыслакараваны на Роскую авіябазу, якая знаходзіцца ў Ваўкавыскім раёне. Што датычыць Лідскай авіябазы, то падчас рэканструкцыі тут будзе зменена 700 жалезабетонных плітаў, а цалкам капітальны рамонт завершыцца праз 2 з паловай месяцы. Будуць адрамантаваны сховішчы для самалётаў і склад гаруча – змазачных матэрыялаў. Пасля заканчэння ўсіх неабходных працаў штурмавікі паветрана – узброеных сілаў Расейскай Федэрацыі будуць мець магчымасьць карыстацца Лідскім аэрадромам падчас нясення баявога дзяжурства ў беларускім небе. Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |