ГроднаРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSДАІ не даі, а ехаць трэбаАкцыя “Маршрутнае таксі” працягнецца да 1 траўня. У гэты перыяд павышаную ўвагу супрацоўнікі ДАІ Гарадзенскай вобласьці звернуць перш за ўсё на выкананне правілаў дарожнага руху вадзіцелямі маршрутак. Будуць праводзіцца і праверкі прыватных аўтатранспартных прадпрыемстваў, якія ажыццяўляюць перавозку пасажыраў. У ліку асноўных парушэнняў, якія часьцей за ўсё дапускаюць вадзіцелі гарадзенскіх маршрутак – перавышэнне хуткасьці руху, прыпынкі ў забароненых мейсцах і перавозка пасажыраў звыш устаноўленай колькасьці мейсцаў. Што датычыць апошняга, то такія парушэнні выкліканы ў першую чаргу недахопам грамадскага транспарту як у самой Гародні, так і ў большасьці раёнаў вобласьці. Асабліва відавочнай праблема становіцца ў гадзіны пік і напярэдадні выходных. У многія аддаленыя раёны гарадзенскай вобласьці даехаць магчыма толькі на некалькіх аўтобусах і некалькіх маршрутных таксоўках, у сувязі з чым попыт у некалькі разоў перавышае прапанову і вымушае такім чынам некаторых прыватных перавозчыкаў парушаць існуючыя правілы. Пэўную зацікаўленасьць у супрацоўнікаў дзяржаўтаінспекцыі выклікаюць графікі працы прыватных вадзіцелей. Міліцыянты валодаюць інфармацыяй аб тым, што уладальнікі прыватных фірм прымушаюць сваіх падначаленых працаваць звыш устаноўленага законам часу, парушаючы рэжым працы і адпачынку . Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |