ГроднаРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSСьмецце - як стыль жыццяТрадыцыйна на 9 дзень пасля святкавання Вялікадня праваслаўныя вернікі адзначаюць Раданіцу – Дзень успаміну памерлых. У сувязі з гэтым вялікая колькасьць гарадзенцаў едзе на могілкі каб прыбраць магілы родных і блізкіх. Горбы смецця з’яўляюцца каля агароджы могілак па ўсяму перыметру , негледзячы на папярэджанні адпаведных службаў аб недапушчальнасьці забруджвання тэрыторыі. Справа ў тым, што гарадзенскія камунальныя службы не маюць магчымасьцей забяспечыць адміністрацыю могілак неабходнай колькасьцю спецыяльных кантэйнераў для смецця і своечасовым вывазам смецця з тэрыторыі могілак. Такая сітуацыя паўтараецца з года ў год, але гарадзенскія ўлады ніякім чынам не рэагуюць на сігналы грамадскасьці. Аналагічна выглядае сітуацыя і на шматлікіх сельскіх могілках гарадзеншчыны, дзе горбы смецця ў непасрэднай блізасьці ад агароджаў даўно сталі звычайнай з’явай. Старшыні калгасаў і сельскіх саветаў не могуць забяспечыць насельніцтва тэхнікай для вывазу смецця таму, што ў краіне праходзіць пасяўная кампанія, стратэгічнае значэнне якой ні ў якім выпадку нельга параўнаць з наведваннем і добраўпарадкаваннем могілак. Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |