ГроднаРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSХто дапамагае спартоўцамЗгодна з красавіцкім Указам Аляксандра Лукашэнкі “Аб дадатковых мерах па развіццю гульнявых відаў спорту” падатковыя ільготы атрымалі шэфы каманд па баскетболу, воднаму пола і хакею на траве. Над мужчынскім баскетбольным клюбам “Гродна - 93” возьмуць шэфства 3 прадпрыемствы: “Лідскае піва”, “Дарожна – бубаўнічы трэст №6” і “Гроднааўтадар”. У часы, калі губернатарам гарадзенскай вобласьці быў Аляксандар Дубко, клюб не меў ніякіх фінансавых клопатаў, а спонсары стаялі ш вялікай чарзе толькі таму, што мясцовы губернатар быў вялікім аматарам баскетболу. Найбольш пашанцавала са спонсарамі хакеісткам гарадзенскага “Рытма”, якіх будуць ачольваць акцыянернае таварыства “ЗОЎ Еўра-мэбля” і “Карат - экспедыцыя”. Фінансавае становішча гэтых прыватных прадпрыемстваў па-гарадзенскіх мерках выдатнае, таму і хакеісткі глядзяць у будучыню з аптымізмам. У адрозненні аб баскетбалістак гарадзенскай “Алімпіі”, шэфства над якой даверылі паміж іншых Унітарнаму прадпрыемству “Белтапаз”. Завод такарных патронаў на працягу некалькіх гадоў існуе толькі дзякуючы крэдытам і фінансавай дапамозе Міністэрства прамысловасьці. Каб неяк утрымацца на плыні, кіраўніцтва прадпрыемства даўно прадае нерухомасьць, таму падтрымаць баскетбалістак наўрацьці атрымаецца. Гарадзенскія ўлады магліб запрасіць дзеля падтрымкі айчыннага спорту паклапаціцца пра лёсы спартоўцаў больш прэзэнтабельныя прадпрыемствы, такія , напрыклад , як “Азот” ці “Хімвалакно”, але згодна з мінулагоднім указам прэзыдэнта краіны яны ўжо дапамагаюць хакеістам і футбалістам. Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |