ГроднаРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSЧарговы мытнік за кратаміУ лістападзе мінулага года Іван Кулаковіч быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ за атрыманне хабару, у сувязі з чым на яго была ўзбуджана крымінальная справа, вынікам якой і стала вынесенае Астравецкім раённым судом пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тры гады ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Як выявіла следства, Іван Кулаковіч выкарыстоўваў службовае становішча ў карысных мэтах, негледзячы на тое, што займаў дзяржаўную пасаду. У прыватнасці, за мытнае афармленне запасных частак да аўтамабіляў, ён атрымаў ад жыхара Менска матэрыяльныя каштоўнасьці, за што і быў затрыманы супрацоўнікамі камітэта дзяржбяспекі. На працягу следства выявілася яшчэ некалькі эпізодаў пазазаконнай дзейнасці старшага інспектара пункту мытнага дагляда “Клевіца” Івана Кулаковіча, у чым ён чыстасардэчна прызнаўся, і што было прынята судом да ўвагі падчас вынясення прысуду. indiga@mail.by Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |