ГроднаРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSПрывітанне, дачнікіДзеля таго, каб патрапіць на лецішчы, гарадзенцы вымушаны датэрмінова набываць квіткі на нешматлікія аўтобусы і пераплочваць за гэтую паслугу адпаведную суму.. Калі датэрмінова не набыць квіток, заехаць на лецішча практычна немажліва, нават калі заняць чаргу на некалькі гадзін раней. У большасць вёсак гарадзенскага раёна, якія месцяцца за 20-25 кіламетраў ад горада, аўтобусы ходзяць толькі па выходных,што стварае пэўную праблему не толькі аматарам лецішчаў, але і сельскім жыхарам, якія звычайна на выходныя едуць у горад за закупамі. Жыхары вёсак Горніца, Жукевічы і Віцькі, якія знаходзяцца на тэрыторыі Гарадзенскага раёна маюць мажлівасьць трапіць у горад толькі на аўтобусе, які здзяйсняе адзіны рэйс на выходныя. Каля гэтых вёсак знаходзіцца больш 10 садовых таварыстваў, таму аўтобус, як сведчаць жыхары, нагадвае бочку з сялёдкай. Шматлікія звароты да раённага чынавенства не даюць ніякага плёну, таму што на усе пытанні грамадзяне атрымліваюць адзін і той жа адказ: у дадзены момант змяніць сітуацыю немагчыма ў сувязі з тым, што адсутнічаюць сродкі на абнаўленне парку грамадскага транспарту. Дапамагчы ў вырашэнні праблемы маглі б уладальнікі прыватных мікрааўтобусаў, але кіраўніцтва гарадзенскага раёна не спяшаецца карыстацца іх паслугамі. indiga@mail.by Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |