ГроднаРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSЖыллёва-камунальны SOSПрадпрыемствы жыллёва – камунальнай гаспадаркі пастаўляюць 40 відаў паслуг карыстальнікам, аднак карыстальнікі – як насельніцтва, так дзяржаўныя ўстановы і сельскагаспадарчыя прадпрыемствы не спяшаюцца своечасова за іх разлічвацца. У выніку, каб нармальна працаваць, жыллёва-камунальная гаспадарка вобласці павінна карыстаць крэдытныя рэсурсы банкаўскіх устаноў, што , зразумела, негатыўна ўплывае на аб’ёмы рамонтных прац, абнаўленне матэрыяльнай базы і інавацыйны працэс. Бюджэтнае фінансаванне камунальнай гаспадаркі вобласьці складае толькі 8 адсоткаў. Улічваючы падвышэнне коштаў на энэрганосьбіты, выдаткі на паслугі не пакрываюцца на суму ў 75 мільярдаў рублёў. Прычым, насельніцтва , згодна з існуючымі тарыфамі, плаціць 46 адсоткаў за аказаныя паслугі. Розніцу павінна кампенсаваць дзяржава, якая таксама не спяшаецца гэта рабіць. У выніку, рэнтабельнасць прадпрыемстваў камунальнай гаспадаркі складае 3 з паловай адсоткі. У дадзенай сітуацыі, на дапамогу гарадзенскім камунальным службам вырашыла прыйсці рэспубліка ў выглядзе безадсоткавых крэдытаў, якіх пакуль яшчэ няма. Ёсць грандыёзныя пляны па ажыццяўленню энэргазберагаючых мерапрыемстваў, у прыватнасці пабудову блочна – модульных кацельных у Ваўкавыску і Беняконях, замену старых цеплавых камунікацый на сучасныя цеплазберагаючыя, замену ліхтароў асвятлення і гэтак далей. На ўсё патрабуюцца аграмадныя сродкі, бо , напрыклад, эфектыўны святлодыёдны ліхтар, які прыносіць эканомію ў параўнанні са звычайным, у пяць разоў, каштуе 2 з паловай мільёны рублёў. Такім чынам, апынуўшыся паміж молатам і накавальняй, гарадзенскія камунальныя службы спрабуюць выйсці з гэтага складанага становішча, прыкладаючы вялікія намаганні для пошука інвестараў і крэдытаў, якія дазволяць развязаць клубок бясконцых праблем. indiga@mail.by Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |