ГроднаРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSКолькі каштуе чысціня?Кіраўніцтва Гародні вырашыла, што цяпер усе самаходы, якія выязджаюць з гарадскіх будоўляў абавязкова павінны быць вымытыя. У супрацьлеглым выпадку, на гаспадароў будаўнічых пляцовак будуць накладацца вялізарныя штрафныя санкцыі, якія папоўняць бюджэт горада. Прадстаўнікам гарадзенскіх заводаў і фабрыкаў настойліва рэкамендавана ўпарадкаваць прылягаючыя тэрыторыі паміж іншым і з дапамогай зялёных насаджэнняў.Прычым, купляць расліннасьць, у тым ліку і штучную, раяць толькі ў вызначаных фірм, пералік якіх даведзены кіраўніку кожнага прадпрыемства. Згодна з рашэннем гарвыканкама, каля кожнага прадпрыемства павінна быць пасаджана пэўная колькасьць раслін. Пад асобы кантроль гарвыканкама трапілі гарадзенскія крамы, каля якіх абавязкова павінны быць “зялёныя зоны” , сфармаваныя і абсталяваныя раслінамі тых гандляроў, якіх прапанавала ўлада. У выпадку невыконвання патрабаванняў на ўсе суб’екты гаспадарання будуць накладацца адміністрацыйныя пакаранні ў выглядзе штрафаў. Асабістую ўвагу гарадзенскія ўлады звернуць на зону адпачынку ў лясным масіве “Пышкі”. Плануецца, што з дапамогай некалькіх суботнікаў сіламі навучэнцаў сярэдніх школ будзе нададзены прывабны выгляд “Сцежцы здароўя”. Адметна, што гэта сцежка, як і “Пышкі” карыстаюцца на працягу года нязменнай папулярнасьцю сярод гарадзенскіх аматараў алкагалёвых напояў, якія пасля сябе пакідаюць горбы смецця і пустых бутэляк. Прыходзіць вясна, і гарадзенскія школьнікі разам са сваімі настаўнікамі ў прымусовым парадку ідуць прыбіраць смецце, якое пакінулі пасля сябе несумленныя грамадзяне. indiga@mail.by Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |