ГроднаРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSНа беларуска-літоўскай мяжы затрыманы нелегалыРасіяне чачэнскага паходжання выклікалі ўвагу пільных беларускіх памежнікаў перш за ўсё сваім знешнім выглядам. Калі службоўцы пачалі спраўджваць дакуманты, высветлілася, што іншаземцы не маюць права знаходзіцца ў памежнай зоне. Да таго ж іх пашпарты не ўтрымлівалі візаў заходніх дзяржаў, што ў пэўных выпадках дае права на транзітнае перасячэнне беларускай мяжы. У памежнай камендатуры чачэнцы патлумачылі, што ў пошуках лепшай долі яны накіроўваюцца ў краіны Еўразвязу. Грамадзяне Расеі мяркавалі нелегальна перайсці беларуска – літоўскую мяжу, каб потым патрапіць у Польшчу, а затым – далей на Захад. Але беларускія памежнікі змянілі іх маршрут, які пасля ўдакладнення пэўных падрабязнасцей, возьме ўсходні накірунак і скончыцца хутчэй за ўсё ў Маскве, куды чачэны будуць дэпартаваны беларускімі памежнымі службамі. indiga@mail.by Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |