ГроднаРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSТаксі-блюз па гарадзенскуПершае, што прыйшло ў галаву гарадзенцам, якія паводле новых правілаў толькі раз на тры дні маюць права наведаць Польшчу з мэтай продажу паліва – працаўладкавацца ў шматлікіх фірмах таксі. На сённяшні дзень у горадзе склалася сітуацыя, калі прапанова істотна перавышае попыт у сферы аказання транспартных паслуг таксі.Падвышэнне канкурэнцыі адмоўна паўплывала ў першую чаргу на заробак тых таксістаў, якія доўгі час працуюць у гэтай сферы . Калі раней заказы сыпаліся як з рога дастатку, то цяпер чакаць кліента прыходзіцца па паўгадзіны і болей. Да таго ж пэўная колькасьць уладальнікаў самаходаў працуе нелегальна, што таксама адмоўна ўплывае на заробак кіроўцаў і прыбытак прыватных фірм. Пэўная колькасьць аўтааматараў, актыўна задзейсненых у памежным паліўным бізнэсе да 1 сакавіка, спрабуе аказваць міжгароднія транспартныя паслугі на самым распаўсюджаным маршруце Гародня-Менск. Калі пашанцуе з кліентамі, за дзень можна зарабіць 70-80 даляраў. Але і тут існуе жорсткая канкурэнцыя, ў выніку чаго тыя аўтааматары, якія займаюцца такімі перавозкамі досьць даўно выдаюць “прышэльцаў” супрацоўнікам праваахоўных органаў, спрабуючы такім чынам адбіць у іх ахвоту ствараць канкурэнцыю. Такім чынам, шматлікія жыхары Гарадзеншчыны, якія доўгі час былі задзейснены ў памежным паліўным бізнэсе, знаходзяцца ў роспачы і спадзяюцца на знакамітае “Авось”, якое ўяўляюць у выглядзе адмены лімітаваных паездак у суседнюю краіну. indiga@mail.ru Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |