ГроднаРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSПамяць пра Льва СапегуНа працягу двух дзён больш сямідзесяці навукоўцаў з Беларусі, Польшчы, Літвы, Расеі і Украіны разгледзяць гістарычныя рэаліі другой паловы шаснаццатага – першай трэці сямнаццатага стагоддзяў і розныя аспекты дзейнасці Льва Сапегі ў гэтым кантэксце. Асаблівую ўвагу ўдзельнікі навуковай канферэнцыі надаюць прынцыпам дзяржаўнага кіравання Ліва Сапегі а таксама этнакультурным, моўным і канфесіянальным рэаліям таго часу. На думку намесніка старшыні асветніцкага грамадскага аб’яднання “Фонд імя Льва Сапегі” Уладзімера Хільмановіча – правядзенне такой канферэнцыі – значная падзея не толькі для Гародні, але і для Беларусі: -Відавочна вялікая зацікаўленасць да постаці Льва Сапегі міжнароднага супольніцтва, і правядзенне гэтай канферэнцыі – яскравы прыклад. Прыйдзе час, і яго імя будзе належным чынам ушанавана на Беларусі а заслугі перад радзімай ацэнены нашчадкамі,-зазначыў Уладзімір Хільмановіч. У праграме канферэнцыі адбудзецца круглы стол па тэме “Леў Сапега. Роля асобы ў гісторыі” і прэзэнтацыя новых выданняў па гісторыі Вялікага Княства Літоўскга. На Гарадзеншчыне ў сувязі з 450-годдзем Льва Сапегі плануецца правясці шэраг мерапрыемстваў культурніцкага і навуковага кшталту, а ў Слоніме запланавана ўзвядзенне помніка канцлепру Вялікага княства. indiga@mail.by Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |