ГроднаРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSНа Гарадзеншчыне за рэкляму на замежнай мове прыйдзецца заплаціць падатакЯк паведаміла начальніца аддзелу рэклямы ўпраўленьня архітэктуры і горадабудаўніцтва Гарадзенскага гарвыканкаму Сьвятлана Жамойціна, рашэньне Гарадзенскага аблсавету за № 217 прынятае яшчэ 15 сьнежня 2006 году, але пакуль не паступілі канкрэтныя дакумэнты наконт гэтага збору, бо яны мусяць быць зацьверджаныя Міністэрствам юстыцыі. — Падаткам маюць абкладацца арганізацыі і прадпрымальнікі, чыя рэкляма на стэндах, шыльдах і таварных знаках будзе на замежнай мове, — удакладняе С. Жамойціна. — Памер падатку будзе вагацца ў межах ад адной да пяці базавых велічыняў. З панядзелка ў аддзел рэклямы пачалі паступаць трывожныя тэлефанаваньні ад рэклямадаўцаў наконт новага падатку. Напрыклад, прадстаўнікі вядомай фірмы жаночай бялізны "Мілавіца" палічылі, што такі падатак можа нашкодзіць іміджу фірмы. Выходзіць, што за добры імідж трэба плаціць падатак. Але наўрад ці гэты збор істотна папоўніць мясцовы бюджэт, бо, на думку адмыслоўцаў, ён хутчэй адштурхне патэнцыйных рэклямадаўцаў. Вацлаў Галімскі Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |