ГроднаРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSПаляванне за кілбасайДзякуючы ананімнаму тэлефоннаму званку супрацоўнікі Гарадзенскага памежнага атрада даведаліся, што ў адной з памежных вёсак мясцовая жыхарка ў прыватным доме займаецца продажам мясных вырабаў, якія прывозіць з суседняй Польшчы. За домам было ўсталявана назіранне і праз пэўны час высветлілася, што дадзеныя падцвярджаюцца. Да аперацыі далучыліся супрацоўнікі падатковай інспекцыі , у выніку чаго мясныя вырабы канфіскавалі, а на жанчыну склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні . Жанчына спрабавала патлумачыць супрацоўнікам праваахоўных органаў, што мяса і кілбасы яна набыла дзеля уласнага карыстання, але яе доказы не пераканалі памежнікаў і падаткавікоў. Мясным бізнэсам займаецца вялікая колькасьць гарадзенцаў і жыхароў гарадзенскага раёна. Справа ў тым, што польскія мясныя вырабы амаль у два разы танней за беларускія і не саступаюць ім па якасці, у сувязі з чым карыстаюцца пэўным попытам насельніцтва. Дзяржава не зацікаўлена ў стварэнні канкурэнцыі айчынным вытворцам, таму гэты бізнэс загнаны ў падполле і жорстка кантралюецца. Аднак у Гародні гандляры польскімі мяснымі вырабамі ходзяць па дзяржаўных установах і прадаюць жадаючым заходнія дэлікатэсы праз сваіх знаёмых.І польскія прадукты маюць вялікі попыт у Гарадзенцаў, негледзячы на тое, што прадаюцца і купляюцца нелегальным спосабам. indiga@mail.by Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |