ГроднаРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSПРАФСАЮЗЫ ЕЎРАРЭГІЁНУ “НЁМАН” ЯДНАЮЦЦАГарадзенскія актывісты незалежнага прафсаюзнага руху бяруць удзел у працы па стварэнні Міжрэгіянальнай Рады прафсаюзаў еўрарэгіёна “Нёман”. У пачатку лістапада ў Калінінградзе прайшло чарговае спатканне працоўнай групы, удзел у якім бралі прадстаўнікі прафсаюзаў з Падляскага ваяводства Польшчы, Літвы, Калінінградскай вобласці Расіі і Гарадзеншчыны. Як паведаміў “Твайму стылю” кіраўнік незалежнага прафсаюзу работнікаў ААТ “ГроднаАзот” Сяргей Антусевіч, які ўдзельнічаў у гэтай сустрэчы, зараз рыхтуецца Статут Міжрэгіянальнай Рады. Прыняты ён можа быць ужо вясной. Еўрарэгіён “Нёман” быў створаны ў 1997 г. У яго склад уваходзяць Гарадзенская вобласць Беларусі, Падляскае ваяводства Польшчы, пяць раёнаў Калінінградскай вобласці Расіі, а таксама тры паветы Літвы. Супрацоўніцтва прафсаюзаў з розных частак еўрарэгіёна распачалося ў 2004 г. Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |