ГроднаРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSСЁННЯ АДЗНАЧАЕЦЦА ДЗЕНЬ СТУДЭНТАДля большасці гродзенскіх студэнтаў гэта нагода для вясёлага святкавання. Між тым, гісторыя гэтага дня трагічная, а дакладная назва – Дзень міжнароднай салідарнасці студэнтаў. 28 кастрычніка 1939 года нацысты жорстка разагналі дэманстрацыю студэнтаў, якія сабраліся, каб адзначыць угодкі стварэння незалежнай чэхаславацкай дзяржавы. Студэнт Ян Оплетал быў забіты. У дзень яго пахавання студэнты і выкладчыкі выйшлі на вуліцы Прагі. Каб спыніць пратэсты, 17 лістапада 1939 года гітлераўцы штурмавалі студэнцкія інтэрнаты. У выніку - мноства арыштаваных, 9 лідэраў студэнцкага руху без суда забітыя ў турме, больш за 1200 студэнтаў трапілі ў канцлагер Заксенхаўзен, універсітэт быў зачынены. Праз 2 гады пасля трагедыі было вырашана абвясціць 17 лістапада Днём міжнароднай салідарнасці студэнтаў.
Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |