«КАНСЭРВАЦЫЯ» У ГАЛЬШАНАХ
Апошняя экспазіцыя пакідае сёння архітэктурны комплекс XVI-XVIII ст. у Гальшанах Ашмянскага раёна.
А 17 лістапада і ўвогуле закрываецца Гальшанскі філіял Нацыянальнага мастацкага музею, які існаваў у будынку кляштара францысканцаў – помніка архітэктуры барока – з 1989 г. Як паведамляе news.tut.by, будынак кляштара хутчэй за ўсё, паставяць «на кансэрвацыю», а потым перададуць мясцовай рымска-каталіцкай суполцы святога Іаана Красціцеля.
http://t-styl.info