ГроднаРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSНа Гродзеншчыне - аперацыя "Арсенал"На Гродзеншчыне супрацоўнікамі ворганаў унутраных спраў праводзіцца аперацыя па выяўленні ў грамадзянаў агнястрэльнай зброі. Аперацыя мае кодавую назву “Арсенал” і скіраваная на прадухіленне злачынстваў з выкарыстаннем агнястрэльнай зброі. Паводле беларускага заканадаўства звычайным грамадзянам забаронена мець агнястрэльную зброю. Выключэнне складаюсь сябры паляўнічага таварыства. Тым не менш, па словах адказнага супрацоўніка УУС гарадзенскага аблвыканкаму маёра міліцыі Юрыя Кудзелкі, толькі ў гэтым годзе на Гродзеншчыне было дабравольна здадзена 150 адзінак агнястрэльнай зброі, і яшчэ 100 канфіскавана. Шэраг злачынстваў быў здзейснены з выкарыстаннем агнястрэльнай зброі. У межах апэрацыі “Арсенал” будуць найперш спраўджвацца грамадзяне, якія мелі крымінальную судзімасць, а таксама ці правільна захоўваюцца стрэльбы паляўнічых. Грамадзяне, якія дабравольна здаюць зброю ці выбуховыя рэчывы, вызваляюцца ад крымінальнай адказнасці. Радыё Рацыя Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |