ГроднаРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSS
Спартоўцы-дзецям24/04/2007 17:15 Вынікам дабрачыннай акцыі “Спартоўцы - дзецям”, якая днямі прайшла ў Скідэлі, стала дапамога на 7 мільёнаў рублёў , размеркаваная паміж дзіцячымі сацыяльнымі ўстановамі і шматдзетнымі сем’ямі Гарадзеншчыны.
Выключэнне з правілаў24/04/2007 17:11 Гаспадарчы суд Гарадзенскай вобласьці адмовіў у задавальненні позвы падатковай інспекцыі па Карэлічскаму раёну да індывідуальнай прадпрымальніцы Фаіны Гаральскай.
10 гадоў праўды24/04/2007 17:05 Сёння споўнілася 10 гадоў “Газэце Слонімскай”- адзінаму незалежнаму выданню на Гарадзеншчыне такога фармата.
Даеш сваю фітагарбату!23/04/2007 16:53 Гарадзенскі вытворчы кааператыў “Біятэст” упершыню ў краіне пачаў вытворчасьць травяной гарбаты , а праз некалькі тыдняў у фітааптэках можна будзе набыць травяную гарбату ў фільтрапакунках.
З чаго пякуць хлеб у Слоніме23/04/2007 16:50 У выніку праверкі Слонімскага хлебазавода супрацоўнікі камітэта дзяржкантролю па Гарадзенскай вобласьці выявілі вялікія парушэнні тэхналёгіі выпякання хлебабулачных вырабаў.
Прысуд дэзэрціру23/04/2007 16:46 Мінскім міжгарнізонным ваенным судом на 6 год пазбаўлення волі асуджаны салдат тэрміновай службы аднаго з памежных атрадаў Гарадзенскай вобласьці, які парушыў правілы нясення памежнай службы і скраў агнястрэльную зброю.
Антэны прыйдзецца зняць23/04/2007 16:43 Унітарнае прадпрыемства жыллёва – камунальнай гаспадаркі Лідскага раёна папярэджвае жыхароў аб неабходнасьці ліквідацыі усталяваных на кроўлях, фасадах і балконах дамоў спадарожнікавых антэн.
Фугас - як следства ідэялогіі23/04/2007 16:38 Школьнік шостага класа Слонімскай сярэдняй школы №7 прынёс на тэрыторыю навучальнай установы снарад часоў Вялікай Айчыннай вайны з мэтай здаць яго ў школьны музэй.
Ствараецца біржа...Кааперацыйная23/04/2007 16:35 Адміністрацыя свабоднай эканамічнай зоны “Гродна інвест” сумесна з кантактным бюро асацыяцыі прамысловых даследчых аб’яднанняў Нямеччыны імя Отто фон Герыке праводзіць нямецка – беларускую кааперацыйную біржу з мэтай азнаямлення нямецкіх фірм з навуковым, тэхналагічным, інавацыйным і інвестыцыйным патэнцыялам Гарадзенскай вобласьці.
Сустрэча памежных кінолагаў23/04/2007 16:32 Сёння ў Смаргоні пачынаецца працоўная сустрэча спецыялістаў – кінолагаў памежных службаў Беларусі, Літвы і Латвіі. Мерапрыемства будзе доўжыцца пяць дзён і пройдзе на базе мясцовага кіналагічнага цэнтра памежных войскаў Рэспублікі Беларусь. Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |