ГроднаРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Палітычныя партыі у ГроднеПартыя БНФ Гродзенская гарадская арганізацыя
Галоўная мэта Партыі БНФ -- свабодны чалавек у незалежнай эўрапейскай Беларусі. Партыя БНФ імкнецца: - да СВАБОДЫ, а менавіта да стварэньня дэмакратычнае супольнасьці адказных грамадзянаў; - да НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ БЕЛАРУСІ, якая павінна быць незваротнай і надзейна абароненай; - да ДАБРАБЫТУ, да эканамічнага вызваленьня людзей праз гарантыі для прыватнай уласнасьці; - да АДРАДЖЭНЬНЯ, да аднаўленьня беларускае культурнае традыцыі на грунце эўрапейскіх маральных каштоўнасьцяў. Партыя БНФ -- за ЭЎРАПЕЙСКІ ВЫБАР Беларусі. Погляды Партыі БНФ знаходзяцца ў рэчышчы агульнаэўрапейскай народнай, кансэрватыўнай і хрысьціянска-дэмакратычнай ідэйнай традыцыі. Найблiжэйшаю задачаю Партыi БНФ ёсьць кансалiдацыя беларускага грамадзтва дзеля ўхiленьня антыдэмакратычнае сыстэмы ўлады, якая нiшчыць аснову сувэрэнiтэту краiны й нацыянальна-культурную пэрспэктыву беларускага народу. Інтэрнет старонка: http://pbnf.org/ Адрэса: г. Гродна, вул. Будзёнага, 48а – 407 Тэлефоны: · Velcom - +375 29 654 05 34 · MTC - +375 29 780 90 52 e-mail: saranchukou@gmail.com skype: vadzim.saranchukou Кіруючы орган: Рада · Вадзім Саранчукоў – Старшыня · Максім Губарэвіч – Намеснік старшыні · Валер Кісель - Намеснік старшыні Рэгіянальныя навіны
Беларусь і сьвет |
|
|
Дызайн — unutranyholas |